Ініцыятыва па перакладзе гуманітарных кніг на беларускую шукае перакладчыкаў

500 кніг па гісторыі, філязофіі, культуралёгіі, паліталёгіі і іншым гуманітарным дысцыплінам задумалі перакласьці на беларускую мову інтэлектуалы. Да праекту можа далучыцца любы жадаючы, які нават ня меў вопыту перакладу, але здольны прадэманстраваць адпаведныя веды і ўзяцца за справу бліжэйшым часам.


Паўтысячы перакладчыкаў могуць выправіцца па сьлядах Скарыны

Праграма «500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучаньня» стартуе ў Беларусі. У межах яе паўтысячы кніг на ангельскай, нямецкай, французскай, чэскай, літоўскай, старажытнагрэцкай, лацінскай і іншых моў выйдуць на беларускай мове. Вялізная колькасьць клясыкаў гуманітарных навук ад Платону з Цыцэронам да Ганны Арэндт з Зыгмунтам Бауманам маюць магчымасьць загучаць па-беларуску.

Для выкананьня гэтай вялікай працы спатрэбіцца нямала людзей, таму ініцыятыва шукае жадаючых далучыцца да перакладчыцкага руху. Для гэтага трэба даслаць заяўку на пераклад, выбраўшы тэкст для працы са сьпісу праекту.

Тыя заяўкі, што будуць ухваленыя і атрымаюць належнае фінансаваньне на гэтым этапе будуць ажыцьцяўляцца цягам наступнага года (двух) у адпаведнасьці з фарматам перакладчыцкай лябараторыі.

Прачытаць агульную канцэпцыю праекта можна ТУТ. Азнаёміцца з фарматам дзейнасьці перакладчыцкай лябараторыі можна ТУТ. Усе прапановы, заяўкі і пытаньні па праграме кіруйце на адрас peraklad500@gmail.com.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0783 seconds.