У Менску выступіць польскі фольк-мадэрн бэнд Zakopower з удзелам Kriwi

Zakopower ствараюць музыку ўласнага, унікальнага стылю, які спалучае ў сабе фольк-мадэрн, world, поп- і рок-эстэтыку. Але галоўнае, што заваёўвае сэрцы тысяч прыхільнікаў – гэта харызма, эмацыйнасьць, энтузіязм, надзвычай глыбокія і захапляльныя гукі і тэксты. Менскі канцэрт польскага гурта пройдзе 24 лістапада з удзелам беларуска-нямецкага гурта «Kriwi».

Канцэрт пройдзе ў клюбе RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак: 19:00. Квіткі прадаюцца ў касах Мінскканцэрта, Філярмоніі, у пераходах ст.мэтро Якуба Коласа, ст.мэтро Кастрычніцкая, пераход ля ГУМа, Цэнтральная каса. Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: (017) 294 22 22, (044) 794 21 75, (033) 341 22 10.

17:00, 20/11/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1208 seconds.