З пробкамі ў Маскве змагаюцца з дапамогай лазэрнай зброі

Маскоўскі арт-актывіст Паша183 зрабіў новую інсталяцыю «Борец с пробками». На чыгуначны мост вулічны мастак вывесіў над аўтамабільнай дарогай лазэрнага героя васьмібітных гульняў, які пачаў «страляць» па машынах.

Арт-аб’ект прыцягнуў увагу ня толькі шматлікіх мінакоў, але і міліцыі, якая нават ачапіла мост у пошуках выбухоўкі. Аднак замест яе міліцыянты знайшлі «какую-то хрень».

Што гэта была за хрэнь, Паша183 патлумачыў на сваім сайце.

«Першапачаткова была ідэя зрабіць аб'ект, які інтэрактыўна перасоўваўся б па гарызанталі і імітуючы кампутарную гульню страляў «лязэрам» па машынах у момант пробкі на дарозе, і пасьля відэамантажу машыны, як у кампутарнай гульні зьнікалі. Найбольш прыдатным пэрсанажам стаў space invader са старой васьмібітнай гульні Space invaders. Яго дынаміка перамяшчэньня якраз адпавядае пастаўленай задачы. За аснову экрана быў узяты чыгуначны мост, які падыходзіў сваімі памерамі і забясьпечваў бясьпечнае перасоўваньне аб'екта над плыньню машын.
...
Уся канструкцыя зьбіралася на працягу двух тыдняў, і на працягу пяці дзён тэставалася. У выніку атрымаўся не змагар з коркамі, а паўнавартасная кампутарная гульня ў рэальным часе».

Больш падрабязна ідэя акцыі і рэакцыя на яе зразумелая з відэа:

Паша183 шырока вядомы сваімі арт-інсталяцыямі. За апошні год пра яго зрабілі сюжэты безьліч заходніх і расейскіх выданьняў.

Напрыклад, у гадавіну путчу 1991 году, ён наклеіў на дзьверы мэтро папяровых міліцыянтаў, ланцуг якіх кожны мінак мусіў пераадольваць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0728 seconds.