Конкурс крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012»

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца мастацтвазнаўцы, арт-крытыкі і аўтары, якія пішуць на тэму беларускай фатаграфіі.

Прыкладныя тэматыкі крытычных і аналітычных артыкулаў:

  • АСОБА: дасьледваньне творчасьці (ці этапу творчасьці) беларускага фатографа;
  • ВЫСТАВА/ПРАЕКТ: крытыка і аналітыка фатаграфічнай падзеі;
  • КНІГА: водгук на фатаграфічную кнігу беларускага аўтара;
  • СЕЦІВА: аналіз фатаграфічных працэсаў і зьяў ў інтэрнэце;
  • ГІСТОРЫЯ: спробы гістарычнага аналізу беларускай фатаграфіі.

Працы, якія дасылаюцца на конкурс, маюць быць напісаныя ў 2011 – 2012 годзе і дагэтуль нідзе не апублікаваныя. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і рускай мовах. Памер публікацыі – ня менш за 6000 знакаў без прабелаў.

Галоўны прыз за лепшую публікацыю: iPad 2.

Лепшыя працы будуць надрукаваныя ў першым друкаваным нумары штогадовага альманаха Photoscope.by.

На конкурс працы прымаюцца да 1.11.2012.

17:20, 25/04/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1882 seconds.