Cтыпэндыя для беларускіх студэнтаў у Нямеччыне

Gemeinschaft für studentischen Austausch in Mittel- und Osteuropa (GFPS) e. V. упершыню прапануе стыпэндыю беларускім студэнтам для навучаньня ў ВНУ Бэрліна на зімовы сэмэстар 2005/2006. У студэнта будзе таксама магчымасьць практыкі ў нямецкім бундэстагу па сканчэньні сэмэстра.


Стыпэндыя будзе прадастаўлена аднаму студэнту, які мае моцнае жаданьне правучыцца сэмэстр у нямецкай ВНУ, цікавіцца разьвіцьцём нямецка–беларускіх стасункаў, культурай, гісторыяй і зьяўляецца заангажаваным у Беларусі ў грамадзкіх, студэнцкіх арганізацыях.

Апошні тэрмін падачы дакумантаў 15 траўня 2005. Падрабязную інфармацыю можна знайсьці на http://www.gfps.org/stipendien/belarus.php.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0693 seconds.