За выкарыстаньне Skype — у турму на 15 год

Улады найстарэйшай незалежнай дзяржавы ў Афрыцы наклалі на Інтэрнэт жорсткую цэнзуру. У Этыёпіі блякаваная праца сеткі Tor і заканадаўча забароненае выкарыстаньне галасавых сэрвісаў камунікацый, у тым ліку Skype і Google Talk.

Карыстальнікі, якія парушаць забарону, могуць патрапіць у турму на тэрмін да 15 год. Улады Этыёпіі тлумачаць такі крок забесьпячэньнем нацыянальнай бясьпекі і падтрымкай манаполіі мясцовых тэлекамунікацыйных кампаніяў.

Закон, які забараняе выкарыстаньне сэрвісаў кшталту Skype і Google Talk быў прыняты яшчэ 24 траўня, аднак інфармацыя пра яго трапіла ў міжнародныя СМІ толькі цяпер. 7 чэрвеня сусьветная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» распаўсюдзіла інфармацыю пра павялічэньне жорсткасьці цэнзуры ў Этыёпіі.

Прычыну блякаваньня сеткі Tor мясцовыя ўлады тлумачыць змаганьнем з парнаграфіяй. Тэхнічна яна была рэалізаваная праз выкарыстаньне Deep packet inspection - поўнага фільтрафаньня ўсяго інтэрнэт-трафіка ў сетках Этыёпіі. Гэта стала рэальнай задачай, бо ў гэтай афрыканскай краіне існуе адзіны дзяржаўны манапаліст на выхад у Інтэрнэт — Ethio-Telecom.

Сетка Tor створаная для ананімнасьці і абыходу ўсталяваных правайдэрамі забаронаў. Супрацоўнікі Tor Project цяпер вывучаюць, як Этыёпія здолела заблякаваць Tor і шукаюць новыя тэхнічныя спосабы абыходу цэнзуры.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2561 seconds.