На будоўлі ЧС па хакеі накіруюць 1.5 тысячы студэнтаў

У кастрычніку на будоўлі чэмпіянату свету па хакеі, што мусіць адбыцца ў 2014 годзе ў Менску, накіруюць 1.5 тысячы студэнтаў сталічных ВНУ. Спачатку іх адправяць на экспрэс-курсы, а пасля навучэнцы адправяцца на будоўлі, дзе паспрабуюць спалучыць працу і атрыманне адукацыі.

1 500 маладых людзей задзейнічаюць пераважна на рэканструкцыі інтэрнатаў і іншых будоўлях аб’ектаў да ЧС-2014 па хакеі. У аддзеле па справах моладзі Мінгарвыканкама БелТА паведамілі, што ў вольны ад навучання час студэнты спачатку будуць засвойваць будаўнічыя спецыяльнасці, а пасля і працаваць на будаўніцтве.

Для гэтага камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама арганізуе экспрэс-навучанне студэнтаў.

1.5 тысячы — гэта пробная партыя. Увогуле Менску не хапае каля 5 тысячаў будаўнікоў, перадае БТ. Гэту дзірку, якая ўтварылася пасля мінулагодняга эканамічнага крызісу, плануецца заткнуць студэнтамі.

Пра магчымы сярэдні заробак не паведамляецца. Аднак па звестках начальніка аддзелу мэрыі па справах моладзі Аляксея Піваварава, студэнцкія заробкі на аб’ектах ЧС будуць дакладна меншымі за сярэдні ўзровень прыбыткаў чальцоў студатрадаў (паводле афіцыйнай інфармацыі — каля 2.8 мільны).

«Улетку студэнты маглі працаваць поўны дзень і атрымліваць адпаведны заробак. Калі трэба будзе сумяшчаць навучанне і працу, зарплата, вядома, будзе менш. Але ідэя пакуль яшчэ знаходзіцца ў працэсе абмеркавання, — кажа Аляксей Півавараў.

Болей пра наступствы ЧС-2014 для беларускіх студэнтаў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1188 seconds.