Кожны дзясяты выпускнік сышоў ад размеркавання ў 2012 годзе

З больш чым 22 тысячаў выпускнікоў дзённых аддзяленняў ВНУ, якія мусілі пачаць працу па прымусовым размеркаванні ў 2012 годзе, 2.3 тысячы сышлі ад размеркавання. Большая частка атрымала вольны дыплом.


Што здарылася з выпускнікамі дзённых бясплатных аддзяленняў беларускіх ВНУ у 2012 годзе? Дадзеныя Белстату

Сёлета адбыўся рэкордна вялікі выпуск з беларускіх ВНУ. Дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 84.6 тыс. чалавек, што амаль у два разы болей, чым было сем гадоў таму. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Менш за чвэрць з усіх выпускнікоў, 22.3 тысячы, мусілі быць прымусова размеркаваныя. Аднак на працы з’явіліся 19.9 тыс. з іх. Найчасцей людзі пазбягалі размеркаванне, бо атрымлівалі «вольны дыплом» — магчымасць самастойна выбіраць першае месца працы з-за таго, што ўніверсітэт не мог знайсці выпускнікам працу альбо з-за асаблівага статусу студэнта (напрыклад, інваліднасць).

У параўнанні з мінулым годам адсотак тых, хто сышоў ад размеркавання, зноўку зменшыўся. З розных прычын сышлі ад размеркавання (служаць у войску, працягнулі навучанне альбо проста зніклі) 1 100 чалавек. У 2011 такіх было каля 1 240. Затое болей стала вольных дыпломаў: 1 300 супраць 917 у 2011 годзе.

Цікава, што 318 чалавек працуюць па размеркаванні не па сваёй спецыяльнасці. Хаця маюць права якраз на працу ў адпаведнасці з атрыманай адукацыяй.

Цяпер у Беларусі 429 тысячаў студэнтаў. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1268 seconds.