Снэпчат: тое, што заменіць Інстаграм, альбо проста прылада для сэкстынгу?

У пакалення Y па ўсім свеце набывае папулярнасць новы від электроннай камунікацыі — сэкстынг. І адна з найбольш вядомых прыладаў для яго — аплікацыя для тэлефонаў пад назовам Snapchat, якая цяпер перажывае імклівы ўзлёт дзякуючы магчымасці перасылаць фота правакацыйнага зместу.

Ціныйджэры-уладальнікі айфонаў і тэлефонаў-андроідаў у захапленні ад апошняй прылады, што дазваляе бесперашкодна рассылаць па свеце фота правакацыйнага зместу. Завецца яна Snapchat, і ёй ужо прадракаюць шалёны поспех у будучым. Гэта прыкладна праз год пасля выпуску праграмы студэнтам Стэнфардскага ўніверсітэту і яго партнёрам — нядаўнім выпускніком ВНУ.

Ужо цяпер прылада мае мільёны карыстальнікаў па ўсім свеце і апрацоўвае каля 30 (а па іншых дадзеных — да 50) мільёнаў паведамленняў штодня, піша CNN. Некаторыя блогеры лічаць, што Snapchat у будучым зможа засланіць папулярную мабільную прыладу Instagram.

Поспеху Snapchat вельмі паспрыяла масавае вар’яцтва на секстынге — перасылцы па электронных сетках асабістых фатаграфій ці паведамленняў інтымнага зместу. Snapchat, карыстальнікамі якога, па словах аналітыкаў, з’яўляюцца мільёны людзей па ўсім свеце, дазваляе чалавеку, які зрабіў фота на свой смартфон, кантраляваць, цягам якога часу гэта малюнак змогуць разглядаць тыя, каму ён будзе адпраўлены. Адпраўнік можа ўсталяваць ліміт да 10 секунд, па заканчэнні якіх фатаграфія самазнішчыцца.

Распаўсюджанае меркаванне, што асаблівую папулярнасць аплікацыя мае сярод тых, хто схільны рабіць рызыкоўныя здымкі. Але пры гэтым хоча быць упэўненым у тым, што яны не будуць перасланыя трэцім асобам ці не будуць апублікаваныя ў Сеціве.

Папулярнасць Snapchat прымусіла гіганта Фэйсбук стварыць уласную копію чату пад назовам Poke. Яна была выпушчаная на мінулым тыдні, аднак не здолела пакуль займець гэткай самай папулярнасці, як і Snapchat, нягледзячы на ўдзел у распрацоўцы праграмы кіраўніка Фэйсбук Марка Цукенберга. Poke пакуль даступны толькі для айфонаў.

Як піша BBC са спасылкай на Times, распрацоўшчыкі Snapchat запэўніваюць, што стваралі яго зусім не для сэкстынгу. Па іх словах, прылада служыць проста для таго, каб людзі маглі падзяліцца дурнымі альбо недарэчнымі кадрамі, якія ў адваротным выпадку яны б ніколі нікому не паказалі, асцерагаючыся, што яны будуць захаваныя альбо перададзеныя камусьці яшчэ.

Зрэшты, у апошнія дні блогеры выявілі праколы ў сістэме бяспекі і Snapchat, і Poke, прадэманстраваўшы, што доступ да знятых з іх дапамогай відэа могуць атрымаць трэція асобы. Абедзве кампаніі паабяцалі ўважліва вывучыць гэтае пытанне. Але дагэтуль ніхто не перашкаджае рабіць скрыншоты здымкаў, якія карыстальнікі атрымліваць праз праграму.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0938 seconds.