Vinsent прадставіў веснавы сінгл «Tok»

Vinsent нагадвае пра сябе новым сінглам.

«Па-першае, урэшце надышла вясна, а гэтая песня мае якраз вясновы настрой. А па-другое, выдаю яе цяпер асобна, таму што той матэрыял, над якім я працую ў студыі, будзе значна адрознівацца ад гэтага сінглу і ад таго, што я рабіў раней», — тлумачыць .

Vinsent уварваўся ў беларускую музыку ў 2009 годзе з выданнем альбому «Пачатак». У кароткі час ён стаў адным з лідэраў рэп-кірунку ў Беларусі. Праз два гады Vinsent сабраў жывы склад музыкаў і яго музыка пашырылася стылёва: на рытмічных канцэртах гучаў і хіп-хоп, і джаз, і панк з фанкам.



Выкладаючы сінгл на Тузіне Гітоў, Vincent распавядае, што цяпер працуе над новым альбомам, хоць пэўных тэрмінаў яго выхаду пакуль няма «З найбліжэйшых планаў адзначу EP, на якім будуць эксперыменты з электроннай музыкай, а таксама чарговы сінгл.»

Прэзентацыя сінглу «Tok» адбудзецца 23 сакавіка ў Празе. Сінгл прадстаўляе грамадзкая агенцыя «Арт-сядзіба». Музыка: Xenothermal, Vinsent, cловы: Vinsent, pапіс: Kava Records, vіксаваньне: 7 Dreams SS, aота: Філіп Пэльц, дызайн вокладкі: Алесь Валянюк

11:52, 14/03/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1892 seconds.