«Бульбокс-LIVE» у сутарэннях

Пятнічны вечар самыя адданыя фанаты беларускай рок-музыкі правялі ў сутарэннях Палаца Рэспублікі, а дакладней — у клубе «Цэнтр», дзе адбываўся чарговы «Бульбокс-LIVE». Вядомая музычная перадача вырашыла шукаць гледачоў шляхам арганізацыі канцэртаў, аднак спроба гэтая пакуль што не надта ўдалая. Здаецца ўсё ў іх ёсць: і гурты запрашаюць добрыя, і квіткі не надта дарагія, але наведвальнікаў, як сказалі бы беларусісты, з антонаву слязу. Аднак другі «Бульбокс-LIVE» набраў даволі вялікую колькасць слухачоў.

Разагрэць публіку выпала гурту «Зьмяя», вядомым у апошнія гады як ZM99. Танц-пляцоўка перад сцэнай была настолькі пустая, што падавался, канцэрт яшчэ не пачаўся. Рок-князёўна Зоя Сахончык усяляк спрабавала прывабіць слухачоў бліжэй да сцэны, яна нават сама спусцілася на танцпол. Але ўжо пад канец выступу «Зьмяі», дзе яны праспявалі колькі сваіх старых песень і прэзентавалі новую, нікім нячутую дагэтуль «Мелодыю», аўдыторыя не хацела іх адпускаць.

А вось панк-гурт «Мутнае вока» выглядаў на фоне астатніх двух крыху падлеткава. Ягоны лідэр Яўген Змушка парадаваў прысутных фанатаў новым колерам валасоў ды, узяўшы гітару, заявіў: «Прабачце, я не ўмею граць». Падобна было на тое, што аўдыторыі падабалася гэтае няўменне, толькі сыходзіў менскі рок-калектыў са сцэны пад крыкі слухачоў: «Дай дарогу! Дай дарогу!». Выступ берасцейцаў быў самы працяглым і, падавалася, што самым чаканым. Панкі гралі акустыку, прадставілі новы «мянтоўскі» хіт і прэзентавалі свету свайго новага гітарыста Вадзіма Падскачука, з якім яны ўжо паспелі запісаць відэа-канцэрт «Велоакустика». Акустычная праграма атрымалася сваеасаблівай, дзёрзкія хіты «Прыгай в коляску!» ды «Остаётся только кал» прагучалі так душэўна і смутна, што надалі песням зусім іншы сэнс. Але ж фанаты зацанілі, і хоць звычайных дайдарожных «папрыгунчыкаў» было не відаць, нішто не замінала маладзёнам паслэміцца і пад акустыку. Берасцейцы падзяквалі за цёплы прыём і абяцалі вярнуцца праз месяц-два з вялікім канцэртам. 

 Увесь фотарэпартаж

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0955 seconds.