Бясплатны шэнген на «Басовішча» даюць моладзі да 25 год

Польскае консульства паабяцала бясплатныя візы наведвальнікам фестывалю «Басовішча». Бясплатны шэнген будзе выдавацца моладзі да 25 гадоў, якая замовіць аўтобусны тур на фэст. Так арганізатары і дыпламаты імкнуцца паменьшыць колькасць людзей, якія раней атрымлівалі бясплатныя візы, на фестываль аднак не ехалі. 

Аўтобусны тур ладзіцца турыстычнай агенцыяй «ДэльфінГруп» і ўключае акрамя вандроўкі на музычны фэст, таксама наведванне Радзімы Кастуся Каліноўскага — Мастаўлянаў і расповед пра баявыя мясціны паўстання 1863 года на Падляшшы (што з'яўляецца працягам цыклу вандровак «Шляхамі 1863 года»). Кошт — да 60 еўра. Запісацца на тур можна па тэлефонах: +375297089518, +375447104368. 

«Басовішча» — фэст маладой беларускай музыкі, які адбываецца штогод у Гарадку (Польшча). Сёлета фестываль пройдзе 19-20 ліпеня.  

Поўная праграма фэсту Басовішча-2013

18.07 чацвер Мастаўляны

  • 21:00 «Кастусь Каліноўскі» фільм 1927, рэж. Уладзімір ГАРДЗІН, музыка ўжывую Сяргей ПУКСТ (BY)  (праект «Тузін немаўля» — Тузін гітоў & Падляшская опера і філармонія). 19:30 выезд аўтобусам з Беластоку / збор на 20 мінут да ад’езду — Plac Uniwersytecki 1 / 22:00 вяртанне / прыезд у Беласток каля 23:00 г. / запісы: Mateusz SEWASTIANIK +48 728 329 938, m.sewastianik@basowiszcza.org у e-mail падаць: імя, прозвішча, кантактны тэлефон

19.07 пятніца БАСовішча 2013 Гарадок, урочышча Борык

  • 10:00 «Партызанцкі кангрэс рысавальшчыкаў» (48 гадзін) пад кірункам Павла АЛЬТХАМЭРА (PL)
  • Пленэрнае фатаграфічнае атэлье (пят.-суб.) Адам ПАНЬЧУК SputnikPhotos (PL) ды Аляксандр ЦЕХАНОВІЧ (BY) / без вызначанай гадзіны
  • «Кастусь» перформатыўная акцыя TEATR KOLEGTYW (PL) / без вызначанай гадзіны
  • «ВАРЭННЕ» кулінарны перформенс Уладзімір ЦЭСЛEР (BY) / без вызначанай гадзіны

17:00—02:00 ВЯЛІКАЯ СЦЭНА

  • лаўрэат конкурсу (PL)

18:00 афіцыйнае адкрыццё Фестывалю

  • HOPE ON (PL)
  • ILO&FRIENDS (PL)
  • KINIOR & ZABELOV (PL/BY)
  • POMIDOR/OFF (BY)
  • KIM NOWAK (PL)
  • RE1IKT (BY)
  • MASALA SOUNDSYSTEM (PL)
  • DIED MOROZ CONVENTION +3 (PL)

02:00—7:00 МАЛАЯ СЦЭНА | AFTER-PARTIES / ORIGINAL SOURCE UP TO DATE | TECHNOSOUL NIGHT

  • СПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ {TBA}
  • KREEP & NOBEL // THE DARK SIDE OF TECHNO (BY)
  • NINJA // TECHNOSOUL, UNDERGROUND PERCEPTION (PL)
  • DTEKK & ADZ // TECHNOSOUL, UPTODATE.PL (PL)

20.07 субота БАСовішча 2013 Гарадок, урочышча Барык

  • 13:00 Паказ дакументальных фільмаў Артура ЖМІЕЎСКАГА (PL) канферансье і каментар Ігар СТОКФІШЭЎСКІ 
  • 15:00 «Далучэнне» — Гістарычная рэканструкцыя будучыні / акцыя Артура ЖМІЕЎСКАГА (PL)

17:00—02:00 ВЯЛІКАЯ СЦЭНА

  • ЛАЎРЭАТ КОНКУРСУ (BY)
  • POKRAK (PL)
  • CLOVER CLUB (BY)
  • DZIECIUKI (BY)
  • ORKIESTRA KLEZMERSKA TEATRU SEJNEŃSKIEGO (PL)
  • VINSENT (BY)
  • AKUTE (BY)
  • PERKALABA (UA)
  • INDIOS BRAVOS (PL)
  • THE TOOBES (BY)

02:00—7:00 МАЛАЯ СЦЭНА | AFTER-PARTIES / ORIGINAL SOURCE UP TO DATE | BEATS. NIGHT

  • ED COX LiVe // Life4Land (UK)
  • FED // (BY)
  • DEPIZGATOR // dobrebity.pl (PL)
  • AURICOM // AURICOM / uptodate.pl (PL)

Уваход на фестываль і ўсе суправаджальныя імпрэзы бясплатны.

20:59, 05/07/2013 | Басовішча |
comments powered by Disqus
 
In 0.0746 seconds.