Караткевіч перамог тры тысячы праграмістаў з 84 краін

Хлопец з Гомеля, які стаў вядомы як школьнік — шматразовы пераможца міжнародных алімпіядаў па інфарматыцы, а цяпер вучыцца ў Санкт-Пецярбургу, атрымаў чарговую перамогу. Каб выйграць у «Яндекс. Алгоритм» Генадзю Караткевічу давялося абысці амаль 3000 іншых удзельнікаў спаборніцтва па спартыўным праграмаванні з 84 краін. Пераможца атрымаў 300 тыс. расейскіх рублёў.


Генадзь Караткевіч па цэнтры, разам з пераможцамі з Расеі і Тайваня, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Фота: Yandex.

Сёлета Генадзь ужо перамагаў міжнародным камандным чэмпіянаце па праграмаванні ACM ICPC і ў Агульнарасейскім адкрытым чэмпіянаце па праграмаванні, а ў мінулым годзе таксама меў трэцяе месца ў чэмпіянаце па праграмаванні сацыяльнай сеткі Vkontakte.

Генадзь Караткевіч займае першае месца ў рэйтынгу праграмістаў свету Top coder.

За час навучанне ў гомельскай гімназіі Караткевіч мінімум шэсць разоў браў удзел у міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, дзе займеў яшчэ і статус самага юнага пераможца за ўсю шматгадовую гісторыю спаборніцтваў.

Аднак пасля сканчэння школы Генадзь не застаўся ў Беларусі, а з'ехаў на навучанне ў Расію. Цяпер ён студэнт Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэту інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.

Уні Вера 13:55, 23/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1081 seconds.