Сонечная філасофія прасторы ў чатырох выставах лістапада

Выставы рэшты лістападу радуюць каляровым цяплом і лёгкім супакоем Індыі ды Італіі. За медытацыяй і цяплом можна выправіцца на дзве сонечныя выставы месяцу. Аматараў гульняў розуму і загонных філасофскіх дэталяў чакае Аліса з краіны цудаў. А кінатэатр «Перамога» паказвае імгненні сталічнага жыцця.

«Universo Italiano» Чэзарэ Равазі

Калі хочацца цяпла й сонца, то варта скіравацца ў Арт-галерэю «Universo Italiano». Там да канца лістапада чакаюць мора, сонца, чайкі і неабдымныя прасторы прыгажосці. Сонечныя фарбы італьянскага майстра ахутваюць цяплом і міжволі вымушаюць здзейсніць вандроўку.

Калі: з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2013;

Дзе: Арт-галерэя пры італьянска-беларускім цэнтры культурных абменаў «Universo Italiano» (Купалы, 23). Час працы: з 10.00 — 18.00 штодня акрамя нядзелі.

Уваход вольны.

 «Аліса ў Краіне Цудаў»

Просты аловак Ганны-Марыі Жалезка стварыў шмат паралельных сусветаў. Усе выявы ўтрымліваюць шматлікія дэталі, якія складаюць дзіўныя ці абсурдныя гісторыі. Кожны мае сваё асабістае ўяўленне ці разуменне ісціны, і кожны зможа знайсці свой асабісты сусвет у Краіне Цудаў.

Калі: з 8 лістапада па 1 снежня 2013;

Дзе: Рэспубліканскі Тэатр Беларускай Драматургіі (Крапоткіна, 44). Час працы: з 14.00 — 19.00 штодня акрамя панядзелка.

Уваход вольны.

Фатаграфічны праект Алесі Філіпавай «Масала»

Пошук унутранай радасці зараз у трэндзе. Жаданне быць шчаслівым у простых рэчах, кліча людзей на паўвостраў Індастан да акіяну супакою. Яркія колеры, шчырасць, медытацыю і проста кавалкі іншай культуры сабрала ў сваім фотапраекце Алеся Філіпава. Паспрабуйце знайсці кавалак свайго настрою ў каляровых заморскіх картачках.

Калі: з 19 лістапада па 11 студзеня 2013;

Дзе: Музей сучаснага мастацтва (Незалежнасці, 47). Час працы:  з 11.00 — 19.00 штодня акрамя нядзелі і панядзелка 

Уваход:  дарослы 6 000 руб., студэнт 4 000 руб. 

 «Горад» Аляксандры Баярынай

На працягу апошніх пяці год Аляксандра Баярына палявала праз прызму аб'ектыву за момантамі гарадскога жыцця, і вырашыла падзяліцца сваімі назіраннямі. Дэталі, усмешкі, жыццё — пазл сталіцы месціцца на сценах галерэі кінатэатра. 

Калі: з 20 па 29 лістапада 2013;

Дзе: кінатэатр «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Час працы: з 11.00 – 21.30. Без выходных.

Уваход вольны.


Юля Сакалоўская 14:07, 22.11.2013 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0497 seconds.