Шэсць крымінальных спраў на мінскіх студэнтаў завялі за падробленыя бальнічныя

За 120-200 тысяч студэнты адной з мінскіх ВНУ куплялі праз інтэрнэт падробленыя бальнічныя. У дэканатах падробкі не выклікалі сумневаў, пакуль у выніку праверкі міліцыі не былі выяўленыя махінацыі.

Партызанскі РАУС Мінска завёў шэсць крымінальных спраў, яшчэ ў трох эпізодах заканчваецца стадыя праверкі. Да таго ж каля сотні падазроных бальнічных лістоў адпраўленыя на экспертызу.

Прадавец бюлетэняў атрымліваў грошы на электронны рахунак, а самі дакументы дасылаў па пошце. У бланках прысутнічалі пячаткі і нумары, заставалася запоўніць толькі радок з асабістымі дадзенымі. Прадаўца цяпер шукае міліцыя.

Уні Вера 21:20, 30/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0723 seconds.