Маладыя настаўнікі спыталі ў топ-чыноўніка з Мінадукацыі, чаму падручнікі па «Гісторыі Беларусі» выдаюцца па-руску

«Лічу, што было б правільна выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове», — заявіў у пятніцу намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч.

Гісторыя Беларусі

Размова праходзіла 31 студзеня на круглым стале па праблемах маладых педагогаў, які адбыўся падчас III Рэспубліканскага фестывалю педагагічнага майстэрства «Педагог-майстар — маладому настаўніку».

Маладыя настаўнікі спыталі ў намесніка міністра адукацыі, чаму падручнікі па прадмеце «Гісторыя Беларусі» выдаюцца на рускай мове. Адказ Васіля Будкевіча на пытанне настаўнікаў цытуе БелТА:

«Калі ў вучня ёсць жаданне вывучаць, а ў настаўніка выкладаць прадмет на беларускай мове, то гэтаму ніхто не перашкаджае. Мы ставім задачу, каб у рускамоўных школах падручнікі па гісторыі і геаграфіі былі ў двух варыянтах — на рускай і беларускай мовах. Таму гэта штучна створаная праблема. Я, як і вы, лічу, што было б правільна выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове».

Уні Вера 09:30, 01/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.205 seconds.