Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў

прэмія Гедройца
У мінулым годзе пераможцам прэміі стаў Уладзімір Някляеў з раманам пра Менск 60-х «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Журы прэміі імя Ежы Гедройца вызначыла поўны спіс кніг-намінантаў, якія будуць сёлета прэтэндаваць на прэмію.

Агулам журы разгледзела больш за 60 празаічных прац (улучаючы перавыданні), што ў 2013 годзе былі апублікаваныя беларускімі выдавецтвамі. З іх удзел у конкурсе возьмуць 46 кніг.

Поўны спіс намінантаў на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца:

  1. Мікола Адам. Шоўк. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  2. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  3. Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  4. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
  5. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  6. Баравікова, Р. А. Кава для дамавіка. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).
  7. Аляксандр І. Бацкель. Мімікрыя: Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
  8. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
  9. Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  10. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. — Мінск: “Звязда”, 2013.
  11. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  12. Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  13. Валеры Гапееў. Праклён. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
  14. Адам Глобус. Імёны. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  15. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  16. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
  17. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
  18. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  19. Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”, 2013
  20. Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  21. Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  22. Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  23. Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  24. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.
  25. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  26. Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  27. Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Мінск: “Адукацыя і выхаванне”, 2013.
  28. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  29. Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  30. Серж Мінскевіч. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  31. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
  32. Таццяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  33. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.
  34. Уладзімір Несцяровіч. Непрыручанае рэха. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
  35. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. — (Пункт адліку).
  36. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  37. Пётра Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  38. Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”, 2013.
  39. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  40. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  41. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. — “Твой стыль”, 2013.
  42. Віктар Супрунчук. Цвіў белы-белы бэз. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  43. Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  44. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  45. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза паэта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  46. Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2013.

Да 31 сакавіка з гэтых 46 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі, які будзе ўлучаць 12 кніг.

Прэс-служба Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

13:56, 17/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.07 seconds.