Вядомая польская стыпендыя цяпер і для беларусаў

GFPS-Polska прадстаўляе стыпендыі для вучобы беларускіх студэнтаў у Польшчы. Прыём заяваў да 30 красавіка.

GFPS

Сёлета GFPS адначае свой "трайны” юбілей. GFPS – гэта аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый, некамерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць з 1984 года ў Германіі (GFPS e.V.), з 1994 года ў Польшчы (GFPS-Polska) і з 1999 года ў Чэхіі (GFPS-CZ). Агульная для ўсіх асацыяцый абрэвіятура паходзіць ад першапачатковай назвы нямецкай арганізацыі - Gemeinschaft zur Förderung von Studienaufenthalten polnischer Studenten in der Bundesrepublik Deutschland.

Асаблівасцю GFPS з'яўляецца тое, што ў рамках яе, студэнты арганізуюць дапамогу для іншых студэнтаў і не беруць платы за сваю працу. Дзякуючы тром партнёрскім арганізацыям на працягу амаль 30 гадоў дзейнасці больш за 1000 студэнтаў з'ехала за мяжу на стыпендыю, і яшчэ тысячы членаў маглі ўдзельнічаць у шматлікіх міжнародных праектах. У цяперашні час выпускнікі GFPS — гэта людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць у культурнай, эканамічнай, палітычнай і навуковай жыцця Польшчы, Германіі, Чэхіі і Беларусі.

Свае мэты GFPS-Polska рэалізуе ў першую чаргу з дапамогай нямецка-польскай і беларускай стыпендыяльных праграм, арганізацый міжнародных канферэнцый і навуковых семінараў, летніх абменаў і моўных курсаў, а таксама садзейнічання індывідуальных і калектыўных даследчых праектаў. Дзейнасць GFPS лепш за ўсё падсумаваў сваімі словамі ганаровы апекун GFPS-Polska прафесар Барташэўскі: «GFPS будуе мост паміж маладымі немцамі і палякамі. Гэта з'яўляецца праявай вялікай працы на карысць свету». А цяпер гэты мост GFPS хоча пабудаваць і ў бок Беларусі.

10 гадоў працы GFPS для Беларусі

З 2004 GFPS e.V. таксама пачаў стыпендыяльную праграму, накіраваную на студэнтаў з Беларусі. Акрамя гэтага, у рамках акцыі 30x50, непасрэдна звяртаючыся да вытокаў “прабацькі” арганізацыі GFPS, пачынаючы з зімовага семестра 2013/2014 GFPS-Polska прадстаўляе стыпендыі для вучобы беларускіх студэнтаў у Польшчы. Стыпендыі для студэнтаў з Беларусі ў Польшчы і Германіі, якія да гэтага часу фінансаваліся прыватнымі спонсарамі GFPS, пачынаючы з юбілейнага 2014 будуць цалкам фінансавацца за кошт новага супрацоўніцтва GFPS і FWPN.

Гэтым разам ужо 3 шчасліўчыкі атрымаюць магчымасць навуковага стажу на зімовы семестр (кастрычнік-люты) у любым з універсітэтаў Польшчы, а таксама удзел у шматлікіх праэктах, а новыя знаёмствы з палякамі, немцамі, чэхамі і сапраўдная апека з боку GFPS-Polska будзе забяспечаны.

GFPS-Polska прапануе:

  • стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Прыём заяваў да 30 красавіка. Кандыдаты, якія пройдуць першы этап адбору , будуць запрошаны на сумоўе у Мінску 10 мая. Умовы і правілы. Заяўкі і пытанні можна даслаць на адрас stypendia-by@gfps.pl

13:00, 16/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0764 seconds.