Твітэр пачаў блакаваць для карыстальнікаў з Расеі асобныя акаўнты

Сэрвіс Twitter заблакаваў для паказу карыстальнікам, якія пазначылі сваёй краінай Расею, рускамоўны акаўнт украінскай арганізацыі «Правы сектар». Для такіх карыстальнікаў змест усіх твітаў ад PravyjSektorRus замяняецца на допіс «Доступ да ўліковага запісу абмежаваны для наступных краінаў: Расія». 

Правы сектар 

Акаўнт, які быў заблакаваны, мае апошняе абнаўленне 17 красавіка 2014 году, то бок болей за месяц з’яўляецца неактыўным. На яго падпісаныя 3950 карыстальніка, але іх колькасць пасля з’яўлення навіны пра блакіроўку, стала імкліва павялічвацца.

Карыстальнікі Твітэра з Расеі ўжо заўважылі, што, калі ў наладках сэрвіса пазначыць краіну замест Russia на іншую, то заблакаваныя акаўнты будуць зноў даступныя. 

comments powered by Disqus
 
In 0.0635 seconds.