Конкурс для беларускiх паэтаў і перакладчыкаў сучаснай беларускай паэзii

Агульнапольскi лiтаратурны квартальнiк “ZESZYTY POETYCKIE” у Гнезне, а таксама беларускi культурна-навуковы цэнтр у Познанi аб’яўляюць конкурс для беларускiх паэтаў i перакладчыкаў сучаснай беларускай паэзii. Мэтай конкурсу з’яўляецца прэзентацыя вядомых паэтаў, вылучэнне найцiкавейшых паэтычных з’яў, якiя маюць месца ў Беларусi.

Склiканая арганiзатарамi Капiтула мае намер стварыць з прысланага матэрыялу двухмоўную анталогiю. У анталогiю было вырашана ўключыць творчасць наступных паэтаў: Барадулiн, Бураўкiн, Караткевiч, Стральцоў, Купрэяў, Разанаў, Мiнкiн, Галубовiч, Хадановiч, Аркуш, Сыс, Дранько-Майсюк, Адамовiч, Някляеў, Гумянюк, Скобла, Пацюпа, Акулiн, Морт, Гапеева Артымовiч. Спiс можа быць папоўнены.

На сёньняшні дзень перакладзеныя альбо перакладаюцца наступныя аўтары: Аркуш, Жыбуль, Адамовіч, Барадулін, Разанаў, Гапеева, Хадановіч, Чыгрын. Перакладчыкаў просім выбіраць іншыя прозьвішчы, якія падаюцца ў спісе. Перад выбарам, калі ласка, кансультуйцеся з Віталём Воранавым.

Свае эсэ на тэму беларускай паэзіі пагадзіліся напісаць Алесь Аркуш (паэт і эсэіст з Полацка) і Вера Рыч (шматгадовая перакладчыца беларускай паэзіі на ангельскую мову з Лёндана).

Усiх зацiкаўленых просiм прысылаць ад дзесяцi да пятнаццацi выбраных перакладчыкам цi аўтарам вершаў у тэрмiне да канца лiстапада на адрас рэдакцыi ZESZYTY POETYCKIE:

„ZESZYTY POETYCKIE” ul. 22 Lipca 77, 62-200 GNIEZNO.

Больш падрабязная iнфармацыя на e-mail: vital.voranau@gmail.com, альбо па нумару
Вiталь Воранаў: +48 600-460-13.

22:33, 09/09/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0677 seconds.