У Навасібірску супраць канцэрта «Ляпіса Трубяцкога» зладзіла мітынг «Маладая гвардыя»

Митинг против выступления группы «Ляпис Трубецкой» в Новосибирске
Фота: novosibirsk.er.ru

На мітынг абурэння лірыкай Сяргея Міхалка ў трэцім па вялічыні горадзе Расійскай федэрацыі прыйшлі 30 чалавек.

Хлопцы і дзяўчаты з арганізацый «Маладая Гвардыя Адзінай Расіі» і «Нацыянальна-вызвольны рух» трымалі плакаты «Новосибирцы офиціально Ляпісу не рады» і «Пой свои песни на «Евромайдане».

Мітынг адбываўся ў нядзелю, 1 чэрвеня,у дзень фестывалю, на якім выступаў «Ляпіс Трубяцкой». Раней 26 траўня маладагвардзейцы ўжо ладзілі пікет і збіралі подпісы за забарону выступу беларускага гурта ў Навасібірску. 

«Наша культура з’яўляецца асновай развіцця рускай цывілізацыі. Падобныя канцэрты могуць прывіць чуждую культуру падрастаючаму пакаленню», — заявіў Рустам Усараў, каардынатар навасібірскага аддзялення усерасійскага «Нацыянальна-вызвольнага руха».

Ляпіс Трубяцкой паспяхова выступіў 1 чэрвеня ў Навасібірску на фестывалі SibRock і працягвае канцэртны тур.

comments powered by Disqus
 
In 0.076 seconds.