У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзілася дачка

Сёння раніцай у сям'і нязломных грамадскіх актывістаў Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзілася дачка. 

«Сёньня раніцою, прыгажунька дзяўчыначка, 2650 і 48 ))) Дзякую ўсім за малітвы, падтрымку і шматлікую дапамогу!» - напісаў Зміцер у фэйсбук.

Рамантычная гісторыя кахання нязломных Дашкевічаў не выходзіць з-пад ўвагі беларускіх медыяў. Шматгадовы лідэр Маладога фронту і актывістка Наста Дашкевіч распісаліся ў калоніі пасля працяглых намаганняў з боку спецслужбаў перашкодзіць гэтаму. Вяселле адзначылі адразу пасля вызвалення Змітра.

Нядаўна Зміцер Дашкевіч чарговы раз быў прэвентыўна затрыманы. Разам з многімі іншымі актывістамі ён правёў у вязніцы некалькі тыдняў па сфабрыкаваных абвінавачаннях, пакуль у Беларусі праходзіў Чэмпіянат свету па хакеі. Днямі суд таксама працягнуў прэвентыўны нагляд за былым палітзняволеным яшчэ на тры месяцы.

13:50, 09/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0928 seconds.