Чвэрць жыхароў Беларусі — моладзь

моладзь
Фота: Юля Сакалоўская

Кожны чацвёрты жыхар Беларусі належыць да катэгорыі «моладзь», то бок мае ўзрост ад 14 да 31 году. На 1 студзеня 2014 года ў Беларусі зафіксавана 2 млн. 185,2 тыс. чалавек у такім ўзросце.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў шэраг цікавых лічбаў пра маладых беларусаў з нагоды Дня моладзі, які адзначаеццца 29 чэрвеня.

Самая шматлікая сярод моладзі ўзроставая група — людзі 25-30 гадоў, на пачатак года іх налічвалася 940 тыс. чалавек, або 43% ад агульнай колькасці моладзі. 

Асобы ва ўзросце 20-24 гадоў складаюць 30,7%, 18-19 гадоў - 9,6%, 14-17 гадоў - 16,7%. 

У гарадах пражывае 83,2% беларускай моладзі, у сельскай мясцовасці — 16,8%. Пры гэтым амаль 38% маладых людзей жыве ў Мінску і Мінскай вобласці (831,2 тыс. чалавек). Менш за ўсё моладзі ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях (230 тыс. і 237,3 тыс. чалавек адпаведна). 

У 2013 годзе ў беларускіх жанчын ва ўзросце ад 14 да 31 года нарадзілася 86 тыс.468 дзяцей (73,3% ад агульнай колькасці тых, хто нарадзіўся). 

У жанчын ва ўзросце 14-19 гадоў у мінулым годзе нарадзілася 5.294 дзяцей, прычым 33,1% з іх — па-за шлюбам. 

На жанчын ва ўзросце 25-30 гадоў даводзілася 59,3% ад агульнай колькасці тых, хто нарадзіўся, на ўзроставую групу 20-24 года — 26,1%. 

У 2013 годзе ў шлюб ўступіла 64 тыс. 996 жанчын і 58 тыс. 308 мужчын ва ўзросце ад 14 да 31 года. Жанчыны пераважна ўступаюць у шлюб ва ўзросце 20-24 гады (51,4​​%), у той час як большая частка маладых мужчын ствараюць сем'і ва ўзросце 25-30 гадоў (55%). 

16:54, 30/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1521 seconds.