Кошт на навучанне ў БДУ вырас на 2.5-3.5 млн рублёў

На сайце БДУ з’явіліся новыя кошты на навучанне. У параўнанні з мінулым годам адукацыя ў галоўнай ВНУ краіны працягвае даражаць.

БДУ

Самыя вялікія кошты на адукацыю на юрыдычным факультэце і факультэце міжнародных стасункаў. Год навучання на некаторых спецыяльнасцях там будзе каштаваць першакурсніку 21.52 млн рублёў. Ранейшы кошт складаў 17.94 млн.

Амаль такі ж высокі кошт навучання на факультэтах эканомікі і ў Інстытуце бізнеса і менеджмента тэхналогій —год вучобы дзіцёнка бацькам першакурсніка абыйдзецце болей, чым у 20 млн беларускіх рублёў. У асобных спецыяльнасцях іншых факультэтаў, кшталту «Міжнароднай журналістыкі» таксама кошты перавышаюць сімвалічную мяжу ў 20 млн.

Самая танная спецыяльнасць у БДУ сёлета — «Сацыяльная работа» на гуманітарным факультэце. За навучальны год там неабходна заплаціць 15.4 млн рублёў.

Завочнае навучанне таксама падаражала. На большасці факультэтаў для першага курса неабходна будзе заплаціць болей за 7 млн рублёў. А юрысты, эканамісты і сацыёлагі на завочным заплоцяць болей за 10 млн.

Уні Вера 21:47, 14/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0756 seconds.