Клуб Re:Public распачынае серыю канцэртаў «Re:Live»

IQ48, :B:N:, Pomidor/OFF у супольным канцэрце «Old School Minsk» 21 жніўня ў клубе Re: Public.

Канцэпцыя новага музычнаага праекта — культурны зрэз разнапланавага музычнага жыцця краіны.

«Рэгулярна ў рамках праекта на сцэне клуба будуць збірацца самыя актуальныя і перспектыўныя музычныя калектывы розных жанраў і кірункаў», — распавёў Generation.by прадстаўнік канцэртнага аддзелу клуба Re:Public Яўген Карпаў. 

21 жніўня ў клубе Re: Public у межах праекту Re:Live «Old School Minsk» выступяць: 

●:B:N: 

● IQ48 

● Pomidor/OFF. 

Тры калектывы, творчы шлях якіх налічвае ўжо другое дзесяцігоддзе, прадставяць новыя песні, якія рыхтуюцца да выхаду чарговых альбомаў, а таксама сыграюць хіты, правераныя часам.

Дзверы клуба адкрыюцца ў 18.00. 

Пачатак у 19.00. 

Кошт квіткоў: 

► 50.000 танцпол (папярэдне) 

► 80.000 месца за столікам

Кропкі продажаў:

- Каса клуба RE: PUBLIC (Прытыцкага 62, ст.м. Кунцаўшчына);

- Сайт клуба republic-club.by -

http://republic-club.by/oformit-zakaz/?kassir_code=reliveoldschool

- На сайце kvitki.by и ticketpro.

Адрас клуба RE: PUBLIC: 

Прытыцкага 62, ст.м. Кунцаўшчына. 

Інфа-лінія: + 375-29-110-35-35.

10:00, 12/08/2014 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.1608 seconds.