Караткевіч выйграў Google Code Jam з першай спробы

Генадзь Караткевіч
Генадзь Караткевіч на Google Code Jam, фота Google

Славуты беларускі вундэркінд-праграміст Генадзь Караткевіч атрымаў новую перамогу у міжнародным спаборніцтве. Гэтым разам хлопец набраў найбольшую колькасць балаў у прэстыжным Google Code Jam. У дзесятку пераможцаў акрамя Караткевіча ўвайшлі яшчэ два беларусы.

Сёлета ў спаборніцтвах Google прымалі ўдзел 20 тысяч чалавек, піша сайт Mashable. Прызавы фонд за першае месца склаў 15 000 даляраў. У фінале Google Code Jam бралі ўдзел 26 чалавек з усяго свету.

Для Караткевіча гэта першая перамога ў спаборніцтве ад Google, бо хлопец толькі цяпер дасягнуў паўналецця, каб атрымаць дазвол на ўдзел.

Генадзь Караткевіч пасля сканчэння школы ў Гомелі працягвае навучанне ў Расеі, ва ўніверсітэце ИТМО, што месціцца ў Санкт-Пецярбургу.

Уні Вера 12:00, 18/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1912 seconds.