77% выпускнікоў расейскіх ВНУ не хочуць працаваць у Расеі

Пераважная большасць маладых расіян, якія атрымліваюць цяпер вышэйшую адукацыю, хочуць пасля вучобы з’ехаць за мяжу.

Звыш 80 працэнтаў будучых гуманітарыяў і маркетолагаў, больш за 70 адсоткаў інжынераў, менеджэраў, юрыстаў і эканамістаў хацелі б пасля заканчэння расейскай вну з'ехаць са сваёй краіны. Такія лічбы па выніках апытання апублікаваў у нядзелю 24 жніўня партал для маладых спецыялістаў Career.ru.  

Больш за ўсё на працу за мяжу хочуць з'ехаць студэнты-гуманітарыі (86%) і маркетолагі (84%). Такога ж пункту гледжання прытрымліваюцца больш за 70 працэнтаў будучых інжынераў, менеджэраў, юрыстаў і эканамістаў. 

Не хочуць пераезду за мяжу толькі 43 адсоткі будучых педагогаў і 41% студэнтаў-медыкаў. 

Пры гэтым 61% апытаных хацеў бы з'ехаць з Расіі на тэрмін большs за два гады, а кожны пяты — назаўсёды. 

Вабіць маладых жыхароў РФ пераважны Еўропа (46%) і ЗША (10%), у краіны СНД ехаць амаль ніхто не хоча (толькі 4%).

Кожны другі малады спецыяліст (51%) выбірае працу за мяжой, таму што «там вышэй узровень жыцця». Больш за трэць (37 адсоткаў) лічаць, што там прасцей ўладкавацца чалавеку без вопыту работы. 

Для большасці з тых, хто вырашыў для сябе працаваць у Расіі, вызначальным з'яўляюцца сямейныя абставіны. 50 адсоткаў не гатовыя на пераезд з-за нежадання развітвацца з блізкімі, а 10 адсоткаў лічаць, што ў Расеі маюць вялікія перспектывы для кар'ернага росту.


Уні Вера 17:40, 28.08.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0815 seconds.