Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ могуць падвысіць

Па словах міністра адукацыі Беларусі Сяргея Мацкевіча, прахадныя балы для паступлення ў ВНУ могуць быць скарэктаваныя.

Размова пра ўзровень прахадных балаў зайшла пад час канферэнцыі педагагічных работнікаў, якая праходзіла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, паведамляе БелТА.

Правілы прыёму ў ВНУ ў Беларусі рэгулярна змяняюць, апошні раз гэта адбылося сёлетняй вясной, мінімальныя балы па ЦТ былі павялічаныя. Па прадметах «беларуская мова» і «руская мова» мінімальная планка зараз ўстаноўленая ў 10 балаў; па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі — 15 балаў; па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі і замежных мовах — 20 балаў. 

Многія ўніверсітэты Беларусі сёлета сутыкнуліся з недаборам студэнтаў. Студэнтаў не хапіла не толькі прыватным ўніверсітэтам, а навта бюджэтным месцам у дзяржаўных ВНУ.  У выніку Міністэрства адукацыі Беларусі абвесціла дадатковы набор студэнтаў на некаторыя спецыяльнасці. Паводле новага набору прэтэндаваць на атрымання бясплатнай вышэйшай адукацыі маглі нават тыя абітурыенты, што атрымалі толькі 3 балы з 100 на Цэнтральным тэставанні.

Уні Вера 21:50, 28/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0747 seconds.