Навукова-культурная стыпендыя GFPS-Polska абвесціла пра прыём заяваў на летні семестр 2015

GFPS-Polska аб’яўляе прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр  2015 года (сакавік-ліпень) для студентаў і выпускнікоў ВНУ з Беларусі. Дэдлайн 31 кастрычніка 2014.

GFPS

Навукова-культурная стыпендыя, якую прысуджае GFPS-Polska і Фонд Польска-Нямецкага супрацоўніцтва, прызначана для асобаў, якія вылучаюцца добрымі вынікамі ў вучобе, з цікавымі праектамі і даследаваннямі. Ад кандыдатаў патрабуюцца камунікатыўныя веды польскай мовы (вуснай і пісьмовай), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і грамадскім жыццы акадэмічнай супольнасці ў час вучобы ў Польшчы. Вітаюцца кандыдаты, якія могуць пацвердзіць сваю дзейнасць у інтарэсах няўрадавых арганізацый, удзел у грамадзянскіх ініцыятывах або выдатныя навуковыя дасягненні (удзел у канферэнцыях, мерапрыемствах у навуковых колах).

Што GFPS прапаноўвае:

  • - 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • - магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • - магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • - апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • - удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
  • - стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
  • - сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Неабходны набор дакументаў:

  • - запоўненая анкета;
  • - матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
  • - план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
  • - даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • - сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе. Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас:  stypendia-by@gfps.pl. Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў пачатку лістапада. 

19:44, 02/09/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1265 seconds.