200 тысяч студэнтаў свету назвалі лепшымі працадаўцамі Google, Microsoft і Ernst&Young

У межах глабальнага даследавання кампанія Universum назвала 50 лепшых працадаўцаў свету ў сегментах бізнесу і інжынерыя/IT па выніках апытання 200 тысяч студэнтаў.

Студэнты трэці год запар называюць кампанію Google лепшым працадаўцам свету і ў сегменце бізнесу і ў інжынерыі паводле дадзеных Рэйтынгу самых прывабных працадаўцаў свету 2014, які складае міжнародная кампанія Universum.

У ТОП-10 бізнес-сегмента ўвайшлі кампаніі Google, Ernst & Young, PricewaterhouseCoopers, KPMG, Deloitte, Microsoft, Procter & Gamble, Goldman Sachs, Apple і J.P. Morgan.

Згодна з водгукамі студэнтаў, сярод якіх праводзілася даследаванне, многія з гэтых кампаній прапануюць найбольш жаданыя працоўныя месцы на рынку сферы прафесійных (кіраўнічы кансалтынг і аўдыт) і банкаўскіх паслуг.

«Прапаноўваючы правільнае спалучэнне моцнай карпаратыўнай культуры, перспектыў кар'ернага росту, навучання і развіцця, ўстойлівага фінансавага становішча, у якіх зацікаўленыя студэнты напрамку «бізнэс», яны ўсё часцей называюцца ў якасці лепшых працадаўцаў”, – кажа кіраўнік Universum Петтер Нюландэрам.

Падобна, што пэўную ролю ў выніках адыграла і тое, што ва ўмовах аднаўлення сусветнай эканомікі гэтыя фірмы наймаюць больш супрацоўнікаў на пазіцыі пачатковага ўзроўню. Адпаведна, у іх атрымоўваецца прыцягваць усё больш студэнтаў.

У ТОП-10 самых жаданых працадаўцаў у сферы інжынерыі / IT ўвайшлі Google, Microsoft, BMW Group, GE, Apple, IBM, Intel, Siemens, Sony, Shell.

З самай вяршыні спісу лепшых працадаўцаў у Беларусі прысутнічае толькі офіс кампаніі Ernst&Young.


16:00, 24.09.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0489 seconds.