Адукацыя ва ўсіх універсітэтах Германіі стала бясплатнай, у тым ліку для замежных студэнтаў

З новага навучальнага года 2014/2015 вышэйшая адукацыя ў Германіі стала бясплатнай на ўсёй тэрыторыі краіны. Апошняй з сямі федэральных зямель аб адмене платы за навучанне распарадзілася Ніжняя Саксонія ў снежні 2013 года.

Германія

Даратэя Штапельфельдт, сенатар Камітэта па навуцы ў Гамбургу, назвала платную адукацыю «сацыяльнай несправядлівасцю», піша «Times». Сенатар па навуцы лічыць, што ключавой задачай палітыкі з'яўляецца прадстаўленне моладзі ў Германіі магчымасці вучыцца і атрымліваць якасную вышэйшую адукацыю бясплатна.  

У 2005 годзе Канстытуцыйны суд Германіі даў федэральным землям права ўсталёўваць плату за навучанне ў ВНУ. І ўжо праз год частка рэгіёнаў, якія скарысталіся гэтым новаўвядзеннем, сутыкнулася з масавымі дэманстрацыямі студэнтаў. Унёсак за навучанне ў памеры 500 еўра за семестр, то бок 1.000 еўра ў год, быў не пад сілу многім нямецкім сем'ям. Студэнцкая супольнасць краіны аб'ядналася ў барацьбе за адмену узносаў, і, як следства, паступова плату за вучобу ва ўніверсітэтах адмянілі амаль усюды, акрамя Ніжняй Саксоніі.

Бясплатнасць нямецкай вышэйшай адукацыі распаўсюджваюцца і на замежных студэнтаў, у тым ліку з Беларусі.  

У большай часцы Еўрапейскага саюзу вышэйшая адукацыя бясплатная альбо яе кошт не перавышае 1000 еўра. У Беларусі кошт да адукацыю, напрыклад, на факультэтах БДУ сёлета складае ад 1200 да 1700 еўра.

Большасць беларускіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю за ўласныя грошы, а тыя хто навучаюцца за бюджэтны кошт абавязаныя адпрацоўваць пасля заканчэння ВНУ прымусовае размеркаванне.

comments powered by Disqus
 
In 0.092 seconds.