Social Weekend IV: Абвешчаныя вынікі конкурсу сацыяльных праектаў

26 кастрычніка ў канферэнц-залі гатэля Crowne Plaza Minsk вызначылі пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend. 

З больш чым 200 заявак у фінал прайшлі 17 праектаў, якія прадставілі планы па рашэнні сацыяльных праблем розных рэгіёнаў Беларусі.

Гран-пры ад аднаго з арганізатараў конкурсу StartIdea.by заваяваў праект «Дзіцячая пляцоўка, Баранавічы», які накіраваны на стварэнне агульнай гульнявой пляцоўкі па інтарэсах для сямейнага адпачынку. Прызам глядацкіх сімпатый ўзнагародзілі праект для навучання дзяцей-сірот «Ніткі дружбы».

З 17 праектаў, якія зацікавілі журы, фінансавую падтрымку атрымалі 9.

Так, аўтар праекта «Вежы - сіла волі і сіла духу» зачаравала журы сваім энтузіязмам і жаданнем арганізаваць спартыўную пляцоўку для актыўнага сямейнага адпачынку, а праект «Спорт, здароўе і прыгажосць у модзе будзе заўсёды!» адзначылі за вартасць укладу ў актыўны лад жыцця моладзі.

Абсталяваць гульнявы пакой у Брэсцкай дзіцячай бальніцы дапаможа праект «Здароўе пачынаецца з усмешкі», а «Рука дапамогі» паклапоціцца пра цяжарных жанчын, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Наватарскі праект «Scanam», мэтай якога з'яўляецца стварэнне мабільнага прыкладання для аналізу бяспекі прадуктаў, падтрымаў генеральны партнёр ІП «Велком». Праект «Зайкава хатка» атрымаў дапамогу ў рэалізацыі свайго прыкладання для дзяцей з інтэрактыўнымі казкамі на беларускай мове.

На конкурсе былі прадстаўленыя праекты, якія дапамогуць не толькі дзецям, але і пажылому насельніцтву стаць бліжэй да сучаснага свету. У гэтым іх падтрымае праект «Акадэмія Gold», арыентаваны на навучанне людзей сталага ўзросту кампутарнай пісьменнасці.

Таксама праектах «Добры мінак» і «Дзеці і фінансы» будзе прадастаўленая магчымасць тыднёвага знаходжання ў бізнес-клубе «Imaguru».

Паводле прэс-рэлізу

14:01, 30/10/2014 | Рэпартажы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0942 seconds.