Гурт Brutto выпусціў сінгл «Adиdas» з правакацыйнай песняй, у якой пасылае «на х..й»

Група Brutto выпусціла новы сінгл «Adиdas». У яго ўвайшлі два трэка: абсалютна новая песня, якая дала назву сінглу, а таксама песня «Жалезны», якую Сяргей Міхалок раней выконваў у складзе групы «Ляпіс Трубяцкой».

– «Адыдас» – сакральнае слова сучаснасці, – разважае Сяргей Міхалок. – Для адных гэта проста набор літар, для іншых у ім хаваюцца «пекла», «дэ Сад», «аід», «Сід», і «дада». Для некаторых – гэта цытлік, шыльда, спартыўная форма і тры палоскі, а для кагосьці - увасобленыя мары, перамогі, рэкорды і цэлая жыццёвая філасофія ...

Таксама групай прадстаўленае lyric-відэа на загалоўную песню сінгла. Аўтарам гэтай працы стаў фатограф і кліпмэйкер Андрэй Давыдоўскі, ужо знаёмы па кліпу «Гіры».

Група Brutto абвясціла пра пачатак сваёй дзейнасці 1 верасня 2014 г.. Дэбютны альбом «Underdog» выйшаў 12 верасня. Тур у падтрымку альбома стартуе 15 лістападзе канцэртам у Краснадары. 21 лістапада Brutto выступіць у Екацярынбургу, 12 снежня – у Самары, 13 снежня – у Санкт-Пецярбургу. Маскоўская прэзентацыя альбома пройдзе 20 снежня ў клубе Stadium Live.

Паводле прэс-рэліза


11:20, 12.11.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0939 seconds.