«У нашай краіне паміраюць і вашы, і нашы салдаты»: студэнты Украіны запісалі відэа-зварот да расійскіх аднагодкаў

Студэнты розных універсітэтаў Кіева запісалі відэа-зварот да расійскіх студэнтаў пра подлую вайну, якую вядзе РФ супраць Украіны.

«У нас у краіне зараз ідзе вайна. У нас у краіне зараз паміраюць і вашы, і нашы салдаты, паміраюць мірныя жыхары», – гавораць у сваім звароце студэнты.

Украінцы заклікаюць сваіх расійскіх аднагодкаў разабрацца ў сітуацыі адкінуўшы прапаганду:

«Паміж намі сталі казкі пра фашыстаў, украінскіх нацыяналістаў, Правы сектар і бандэраўцаў».

Студэнты кажуць, што гатовыя змагацца з расіянамі на навуковых алімпіядах і Алімпійскіх гульнях, а не ў Данбасе.

«І вам, і нам прыйдзецца тлумачыць сваім дзецям, чаму мы стралялі адзін у аднаго ... Нам будзе сорамна за такую агульную гісторыю», – гавораць маладыя украінцы расіянам.

12:50, 27/01/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0926 seconds.