Стартаваў прыём заявак на Пяты конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend

З 29 студзеня і да 1 сакавіка ідзе прыём заявак на конкурс сацыяльных праектаў, які раздае гранты ўжо пяты раз.

Калі ў вас ёсць ідэя ці ўжо гатовы праект, які дапаможа вырашыць адну з актуальных сацыяльных праблем, арганізатары конкурсу - Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Дзяніс Кандратовіч (сузаснавальнік MaeSens.by і Social Weekend) – а таксама іх партнёры гатовыя аказаць вам фінансавую падтрымку.

Сума грантаў на мінулым Social Weekend склала больш за $ 10 000.  Сярод пераможцаў Чацвёртага конкурсу наступныя праекты: «Рука дапамогі», якія атрымалі грант на на ўладкаванне прытулку для цяжарных жанчын, якія апынуліся ў бядзе; «Ніткі сяброўства» – на стварэнне пляцоўкі для навучання дзяцей-сірот; «Дзіцячая пляцоўка. Баранавічы» – на стварэнне агульнай гульнявой пляцоўкі па інтарэсах для дзяцей і іх бацькоў; «Спорт, здароўе, прыгажосць у модзе будуць заўсёды!» – На будаўніцтва пляцоўкі для трэніровак па стрыт воркауту, а таксама іншыя праекты.

Чарговы конкурс пройдзе ў чатыры этапы:

  • прыём заявак (29 студзеня - 1 сакавіка),
  • сацыяльнае галасаванне (5-10 сакавіка),
  • сустрэчы праектаў з экспертамі (14-15 сакавіка),
  • фінальнае мерапрыемства (21 сакавіка), якое адбудзецца ў галоўным офісе TUT.BY.

Удзел з'яўляецца бясплатным. Для ўдзелу дастаткова толькі аформіць свой праект і падаць заяўку на афіцыйным сайце праекта socialweekend.by да 1 сакавіка 2015 года ўключна. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце конкурсу, па тэлефоне +375 29 55 77777, альбо па электроннай пошце julia@maesens.by.

Паводле прэс-рэлізу.

19:20, 29/01/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.077 seconds.