Mediabarcamp сёлета будзе прысвечаны субкультурам палітыкі

Атмасфера Mediabarcamp у фотарэпартаж Generation.by з MDC-2014 і MDC-2013

Стартаваў прыём заявак на восьмы міжнародны Mediabarcamp 2015, які адбудзецца 7-10 траўня ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.

Арганізатарам вялікай штогадовай тусоўкі беларускіх ды замежных медыяактывістаў з'яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у кааперацыі з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp 2015 – гэта ўнікальнае мерапрыемства ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, дзе праграма фармуецца і вызначаецца непасрэдна самімі ўдзельнікамі. Асноўнай мэтай МВС 2015 з'яўляецца стымуляванне медыяактывізму і новых медыя-праектаў, спрыяць выкарыстанню сацыяльных сетак і магчымасцей, якія адкрывае Інтэрнэт. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама на развіццё кантактаў у рамках актыўнага міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

Штораз ініцыятары MediaBarCamp збіраюць ідэі ад актыўных удзельнікаў і генеруюць асноўную тэму імпрэзы. Гэтым разам яна гучыць так: Субкультуры палітыкі.

«Мы хочам запрасіць і натхніць вас, каб абмеркаваць, падзяліцца ідэямі і вопытам пра розныя існуючых актыўных палітычных субкультуры. Існуюць шмат НДА і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, якія на самай справе вельмі актыўна ўключаны ў палітычныя працэсы і спрабуюць уплываць на прыняцце рашэнняў. Іншымі словамі – яны займаюцца палітыкай. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і ўстановы, якія мяркуюць, што яны займаюцца палітыкай, але ў рэчаіснасці яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, ніхто не можа адмаўляць, што палітыка як такая складаецца з многіх унутраных і знешніх слаёў і узроўняў, практык і субкультур.

Давайце збярэмся на MBC 2015 каб разам высветліць, да якіх важных і актыўных культур, субкультур, практык, плыняў і стыляў належыце вы і вашыя сябры!» – пішуць арганізатары ў анонсе.

Да удзелу запрашаюццца блогеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў онлайн праектаў, стваральнікі інавацыйных ідэй, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія выступаюць за свабоду слова і выказвання меркаванняў, прадстаўнікоў сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць розныя медыя каналы для камунікацыі са сваёй аўдыторыяй .

Падрабязнасці, дэдлайны і алгарытмы рэгістрацыі сфармуляваныя на сайце Mediabarcmp.


13:30, 09.03.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0937 seconds.