У Менску пройдзе «Дзень ЕГУ» для школьнікаў

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў, а таксама ўсіх зацікаўленых асобаў наведаць бясплатны адукацыйны семінар «Дзень з ЕГУ» у Мінску 1 мая

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 30 красавіка

Падчас мерапрыемства абітурыенты ўніверсітэта змогуць прыняць удзел у дыскусіях і атрымаць навыкі па актуальных пытаннях у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапаноўваюцца да вывучэння на 5 бакалаўрскіх праграмах ЕГУ.

Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску ў бізнэс-клубе Imaguru па адрасе вул. Фабрыцыўса 4.

Інтэрактыўныя заняткі і майстар-класы правядуць вядомыя выкладчыкі ЕГУ, сярод якіх – прафесар-эмерыт Р. Мінянкоў, прафесар Э. Мельнікаў, дацэнт А. Брэскі, лектар С. Харэўскі і іншыя.

17:20, 22/04/2015 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0643 seconds.