Mirum Music Festival пройдзе 8-га жніўня ў мястэчку Мір

Традыцыйны летні фестываль, што адбываецца на зялёным лузе каля Мірскага замку, сёлета пройдзе 8-га жніўня. Ужо вядомыя першыя імёны выканаўцаў, якія выступяць на галоўнай сцэне фэсту.

Хэдлайнерам гэтым разам зноў, у друг раз, стануць Ніно Катамадзэ & Insight.

Мы дыталёва прааналізавалі водгукі на леташні фестываль і прыйшлі да высновы, што Ніно у нас любяць і гатовыя слухаць яе зноў і зноў. – тлумачыць сітуацыю галоўны арганазітар фестывалю, Ягор Захарка.

У гэтым годзе Катамадзэ & Insight прэзентуюць асаблівую праграму, таму што выступяць у суправаджэнні струннага квартэту «N».

Яшчэ адзін артыст, прыезд якога афіцыйна пацверджаны — гэта ONUKA. Украінская электра-фолк група, якая стала самым яркім і паспяховым адкрыццем на ўкраінскай сцэне ў 2014 годзе. Продажы і рэйтынг іх дэбютнага альбома ў iTunes апярэдзілі групу Акіян Эльзы.

Неўзабаве будзе аб’яўлены яшчэ адзін хэдлайнер і іншыя выканаўцы.

Па словах арганізатараў, у гэтым годзе будзе прадугледжана арганізацыя бас-тураў з чатырох гарадоў: Брэста, Гродна, Гомеля і Менска. Госці з іншых гарадоў змогуць даехаць з Менску на маршрутных таксі, а таксама на электрычцы. На фестывалі будзе прадугледжаная зона фуд-корта. Арганізатары абяцаюць, што галодным фестываль не пакіне нікога. Застацца на ноч госці змогуць не толькі ў хостэле, міні-гатэлі і адной з трох аграсядзібаў — як і летась, будзе прапанавана спецыяльная тэрыторыя пад намётавы гарадок.

Квіткі на фестываль ужо хутка можна будзе купіць на сайце і ў касах kvitki.by па ўсёй Беларусі. Больш інфармацыі пра фестываль, а таксама пра шляхі дастаўкі размяшчэння можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю mirummusicfestival.by, а таксама ў афіцыйных суполках фестывалю ў facebook і вконтакте.

13:58, 28/04/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0905 seconds.