Воля Кузьміч намалявала рудога ката, які з’явіцца на плакатах па энергазберажэнні ў грамадскім транспарце

Новыя плакаты з рэкамендацыямі, як берагчы цяпло, энергію і ваду з'явяцца ў грамадскім транспарце і грамадскіх месцах Беларусі. На іх намаляваны руды кот, які знаходзячы розныя страты энергіі ў кватэры, дае парады, як іх пазбегнуць.

На кожным плакаце размяшчаюцца цікавыя факты пра страты энергіі. Напрыклад, пра тое, што страта 10 кропляў вады ў хвіліну выльецца ў 2000 літраў у год, а калі не выдаляць накіп з электраімрыка, то ён праслужыць менш.

Усе 5 плакатаў аб'яднаны слоганам «Нават кот ведае», якім аўтары хацелі падкрэсліць важнасць і даступнасць інфармацыі аб энергазберажэнні.

Малявала ілюстрацыі мастачка Воля Кузьміч. Плакаты створаны МГА «Экопартнёрства» у супрацоўніцтве з Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі пры фінансавай падтрымцы Школьнага праекта выкарыстання рэсурсаў і энергіі.


03:00, 30.06.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1321 seconds.