Летні інтэнсіў для падлеткаў TeenGuru IT запрашае ўдзельнікаў

Бізнес-клуб Imaguru прапануе пераўтварыць летняе захапленне школьнікаў кампутарам у прадпрымальніцтва.

14-гадовая Эшлі Куолс з Мічыгана падчас летніх вакацый так захапілася праграмаваннем, што гэта перарасло ў бізнес, які сёння прыносіць ёй 70000 usd у месяц. Яе сайт whateverlife.com збірае 7 млн наведвальнікаў штомесяц, якія шукаюць вэб-шаблоны і HTML падручнікі.

«Сучасныя падлеткі любяць лета, бо нарэшце могуць днямі сам-насам бавіцца кампутарам і іншымі дэвайсамі. Калі ж не пазбаўляць дзіця стасункамі з тэхналогіямі, а захапіць яго – даць яму магчымасць сабраць каманду і развіць ідэю свайго бізнесу ў IT?» – разважаюць арганізатары TeenGuru IT – інтэнсіва для падлеткаў, што накіраваны на развіццё навыкаў і ведаў пра тое, як пабудаваць бізнэс у IT.

Арганізатар праграмы – Бізнес-клуб Imaguru – пакажа падлеткам на паспяховых прыкладах, як стаць бізнесменамі будучыні, як ствараць інавацыйныя прадукты.

Праграма доўжыцца 8 дзён (6-14 ліпеня): майстар-класы, практыкумы і экскурсіі ў кампаніі EPAM і WarGaming.net. Падчас праграмы дзеці прыдумляюць ідэю для новага прадукту, працуюць над рынкам, ствараюць тэхнічнае заданне, прыцягваюць першых карыстальнікаў. У фінале – удзельнікі робяць сайт для свайго прадукту і прэзентуюць яго ментарам і бацькам.

Усе класы вядуць найлепшыя прадпрымальнікі і стартаперы, такім чынам школьнікі вучацца на выдатных прыкладах кампаній EPAM, RedRockApps, TaxiStartup.

Падрабязная інфармацыя, праграма курса і рэгістрацыя на сайце teenguru.by

На усе пытанні гатовыя адказаць па нумары +375 29 1 189 189.

Партнёры праграмы: Wargaming.net, Epam Systems, RedRockApps, TaxiStartup.

00:20, 30/06/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0962 seconds.