#Sky4Statkevich: як Мікалаю Статкевічу падарылі неба

Інтэрнэт-актывісты наладзілі прыгожую акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, які свой чарговы дзень народзінаў сустрэў у турме. Апошні кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі, «адзначыў» свой дзень нараджэння 12 жніўня ў адзіночнай камеры закрытай турмы, дзе немагчыма ўбачыць неба, хмары і сонца.

Акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам ініцыявалі некалькі ініцыятываў і грамадскіх арагнізацый разам з роднымі палітвязняў. Беларусы і замежнікі актыўна падхапілі ідэю. Стужкі Facebook і twitter учора былі напоўненыя прыгожымі здымкамі неба і словамі салідарнасці з Мікалаем Статкевічам.

«Салідарнасць мацней за рэпрэсіі», – пішуць ініцыятары акцыі ў адмысловай суполцы Facebook #Sky4Statkevich.

Экс-кандыдат у прэзідэнты быў асуджаны ў траўні 2011 года на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным. Мужнасць і гонар Мікалая Статкевіча выклікаюць захапленне ў беларусаў.

Generation.by выбраў некалькі асабліва заўважных і натхняльных здымкаў акцыі.


Siarhiej Šupa 


Андрэй Бастунец


Strasbourg Centre for European Initiatives


Daša Słabčanka


Olga Shparaga


Ales Bialiatski


Yuliya Kotskaya


Anatoĺ Puciejeŭ


Jura Sidun


Julia Darashkevich


Franakviacorka


Vola Kuzmich


Yahor Shumski


Старонка аматараў мапаў стварыла адмысловую мапу Еўропы, паводле напісання на розных  мовах слова «неба».

Болей прыгожых здымкаў салідарнасці з Міколам Статкевічам па цэтліку #Sky4Statkevich: Facebook, Instagram, Twitter.


Ягор Качын 13:40, 13.08.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0574 seconds.