Беларускія музыкі запісалі супольны праект у гонар 250-годдзя Агінскага

Anima

У гонар 250-годдзя М.К. Агінскага знакамітыя музыкі пад ініцыятывай М. Сірага і А. Ісачэнка запісалі песні пра Радзіму – на тэму, важную калісьці для самога кампазітара і дзяржаўнага дзеяча Агінскага. Праект названы ANIMA (ал лацінскага – «душа») не выпадкова: Агінскі з’яўляўся вельмі не простым чалавекам, у якога яскрава спалучаліся рацыянальны і эмацыянальны, духоўны пачаткі.

Максім Сіры, прадзюсар праекту: «Мы папрасілі музыкаў напісаць ці даць ужо наяўныя ў іх рэпертуары песні, якія былі б эмацыйна сугучныя, на іх думку, слову «Радзіма». Па-першае, мы хацелі атрымаць творы, праз якія можна было б убачыць, якія эмоцыі, думкі, пачуцці выклікае гэта паняцце ў аўтараў песень. Па-другое, паказаць і расказаць пра тое, што ў нас ёсць выдатныя паэты і кампазітары, якія ўмеюць пісаць надзвычай прыгожыя песні, яшчэ раз звярнуць на іх увагу і прыцягнуць слухача да беларускай музыкі. Мы вельмі рады і ўдзячны ўсім музыкам, якія адгукнуліся».


Прэзентацыя адбылася на сайце Tuzin.fm.

Альбом запісаны у рамках праекту-прысвячэння Міхалу Клеафасу Агінскаму «250», які стартаваў у прасторы «ЦЭХ» 18 верасня. Праект складаецца з фільма, музыкі, скульптуры, трох фотагісторый і спецыяльнага сайту www.aginski.org. Аўтары праекту пры падтрымцы фонда «Вяртанне» аб'ядналі творчых людзей, каб паказаць сучаснае бачанне вялікага земляка і паняцця «Радзіма».

У запісе ўзялі удзел: Лявон Вольскі, іli-ili, Змiцер Вайцюшкевiч, Naka, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Сяргей Пукст, Rockerjoker, Aтмаравi i пiянicт Мiхаiл Ласкутоў.

Алег Хаменка: «Станоўчы, стваральны, годны і актуальны праект. Для мяне гэта відавочна. Вельмі рады што запрасілі. Да таго, каманда на мой погляд, вельмі класная сабралася. Для ANIMA я выбраў песню «Маці», таму што, на мой погляд, яна нагадвае пра наканаванасць лёсу. І ў кантэксце прысвячэння М-К.Агінскаму вельмі хацелася праспяваць менавіта яе.

Даўней слова «радзіма» гучала і вызначала іншае. «Радзіна», ці «родына» вызначала сям’я, род. Людзі карысталіся словам «айчына», або «ойчызна». Слова гэта тут забаранілі расейскія цары – загадалі выкрасліць паўсюдна і замяняць на «дзяржава». Таму для мяне цяпер слова «Радзіма» у вузкім сэнсе вызначае «месца народзінаў» (для мяне гэта Менск). А ў глыбінным сэнсе, тое што і для продкаў: Айчына – зямля маіх дзядоў, бацькоў і Бога».

Сяргей Пукст: «Думаю, у мяне атрымалася песня, якая адпавядае лірычнага духу твораў Агінскага. У песні ёсць вобраз птушкі, якая раптам апынулася паміж двух светаў. І новая і старая радзіма ёй раптам апынуліся аднолькава недаступныя».



Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0695 seconds.