Набор валанцёраў на фестываль «Тыдзень студэнта»

У гэтым годзе з 9 па 17 лістапада ў Мінску адбудзецца фестываль «Тыдзень студэнта», які прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці студэнтаў. Гэта ўжо другі раз, калі шэраг студэнцкіх арганізацый і ініцыятыў ладзяць яго разам.

У 2014 годзе ў гэтыя даты фэст складаўся з такіх мерапрыемстваў як дыскусіі, семінары, сіці-гейм, кінаноч, канцэрт і іншае. Больш падрабязней пра падзеі можна прачытаць на сайце импрэзы studentsweek.info.

Сёлета арганізатары вырашылі пашырыць каманду і запрашаюць валанцёраў, каб далучыцца, трэба па гэтай спасылцы запоўніць анкету.

ЯКАЯ ДАПАМОГА ПАТРЭБНА?

  • Лагістыка (дамовіцца з памяшканнем, знайсці людзей, патэліць удзельнікам і інш.);

  • Піяр (сацсеткі – нашае ўсё);

  • Тэхнічная дапамога на мерапрыемствах (сустракаць удзельнікаў, падрыхтоўваць прастору і г.д.).

Валанцёраў набіраюць да 25 кастрычніка. Па выніках пройдзе агульная сустрэча.

«Абяцаем, што кожная заяўка будзе надзеленая нашай увагай. А калі ўзнікаюць пытаньні, то можна пісаць сюды studentsweek@gmail.com.

Не прапусці магчымасць атрымаць валанцёрскі досвед у камандзе апантаных людзей і прыняць удзел у цікавых мерапрыемствах у ролі арганізатара», – пішуць арганізатары «Тыдня студэнта».

15:12, 21/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0712 seconds.