Стыпендыі GFPS прыцягнулі прыём заявак на вучобу ў Польшчы

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўленыя выездам ў Польшчу на летні семестр (люты - чэрвень 2016).

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

  • удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

  • стыпендыю памерам 1450 злотых;

  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

  • запоўненую анкету;

  • матывацыйны ліст на польскай;

  • план побыту ў Польшчы на польскай мове;

  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;

  • сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе.

Прыём заявак працягнуты да 7 лістапада 2015.

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

06:40, 30/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0669 seconds.