Лявон Вольскі збірае грошы на працяг «Грамадазнаўства»


Фотарэпарт з прэзентацыі «Грамадазнаўства» ў Вільні 

Лявон Вольскі звярнуўся да прыхільнікаў і сяброў з заклікам дапамагчы ў стварэнні другой часткі альбома «Грамадазнаўства» (2014), які паводле шматлікіх меркаванняў стаўся адным з лепшых запісаў у дыскаграфіі музыкі

«Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я звяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна. Альбом “Hramadaznaūstva. Volski”, мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надыйшоў. Ёсць усё – песні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся, а цяпер – ну, ніяк. Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэньні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!»

Альбом «Грамадазнаўства» атрымаў ўзнагароду «Альбом году» на музычнай прэміі Rock Profi (па галасах беларускіх музыкаў) і быў намінаваны на «Лепшы рок-альбом» і «Лепшы беларускамоўны альбом» паводле прэміі Experty.by.

Разам са стартам кампаніі адбылася прэм’ера відэаканцэрта «Вільня. Воля. Вольскі.», знятага падчас канцэртнай прэзентацыі першай часткі «Грамадазнаўства» у кастрычніку 2014. Падтрымаць праект можна праз сайт www.lavonvolski.com.


10:20, 22.03.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0564 seconds.