“Басовішча-2006”: журы і карыстальнікі інтэрнэту пачалі выбар гуртоў

29 траўня ў фальварку “Добрыя мысьлі” на працоўна-нефармальнай сустрэчы з аргкамітэтам сябры журы адборачнага туру атрымалі дэма-запісы маладых гуртоў, якія жадаюць прыняць удзел у сёлетнім Басовішчы. Сёньня ж на "Тузіне Гітоў" распачалося інтэрнэт-галасаваньне.

Ініцыятарамі працоўна-нефармальнай сустрэчы выступіла каманда studenty.by, якая ў гэтым годзе зьяўлецца адным з партнэраў БАСу ў падрахтоўцы сёлетняга фэтывалю музыкі маладой Беларусі "Басовішча". 

У нефармальнай атмасфэры ўдзельнікі Creative Community Studenty.by, сябры рэдакцыі “Тузіна Гітоў і сябры журы абмеркавалі, на якім этапе зараз ідзе падрыхтоўка да адборачнага туру, што мае адбыцца 9 чэрвеня ў парку “DREALAND”, а таксама непасрэдна фэсту “Басовішча”. 

Сябры журы атрымалі дыскі з запісамі гуртоў, якія падалі заяўкі на ўдзел у адборачным туры. На момант сустрэчы 34 гурты былі ў сьпісе канкурсантаў. Перадаючы прывітаньне “Белпошце”, адзначаем, што яшчэ некалькі камандаў далучаюцца да конкурсу сёньня – інфармацыя пра іх зьявіцца на працягу дня. 

Удзельнікі сустрэчы спыніліся на некалькіх прынцыповых момантах: колькасьць гуртоў на сцэне “Адборышча-2006”. У выніку гарачых дыскусіяў вымалявалася камбінацыя 16/4. Журы з сьпісу гуртоў, якія падалі заяўкі абярэ 16 – гэтыя гурты і прымуць удзел у адборачным туры “Басовішча-2006” 9 чэрвеня, яшчэ 4 гурты абіраюцца як “запасны варыянт”. Наўпрост кажучы, калі нехта з абраных 16-ці гуртоў у сілу розных прычынаў ня можа ўдзельнічаць у “Адборышчы” – запрашаецца гурт з “запасной чацьверкі”.

Праграма вечарыны, сыстэма галасаваньня журы і іншыя арганізацыйныя моманты – усё адкрыта абмяркоўвалася на сустрэчы аргкамітэту.

1-га чэрвеня (чацьвер) адбудзецца сустрэча журы, дзе і будзе вызначаны сьпіс гуртоў, якія возьмуць удзел у наступным этапе – “Адборышчы-2006” 9 чэрвеня. Да 1-га чэрвеня сябры журы ўзмоцнена праслухоўваюць дэма-запісы і складаюць свае камбінацыі 16/4.

А прыхільнікі беларускай музыкі ўжо могуць адзначаць у сваіх нататніках дату 9 чэрвеня, каб а 17:00 быць у парку “DREAMLAND” і на свае вочы пабачыць тэндэнцыі ў разьвіцьці беларускай музыкі, адпачыць пад сьпевы маладых гуртоў, а напрыканцы пачуць вядомы беларускі рок-гурт, які арганізатары плянуюць зрабіць сюрпрызам для ўсім прысутных на адборачным туры.

 

 

 

 

 

 

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0738 seconds.