Чаму ўвосень лісьце мяняе колер?

Лістапад ужо зусім хутка. Сам назоў месяца спрыяе думкам пра восеньскую лістоту. Чаму лісьце становіцца жоўтым і чырвоным? Не дзеля таго ж, каб закаханыя парачкі маглі гуляць па стракатаму дыванку ў парках.

Згодна дасьледваньням Унівэрсытэта Паўночнай Караліны, хімічны склад глебы і стан здароўя расьліны вызначаюць, у які колер афарбуецца лістота восеньню.

Раней было не вядома, навошта лістоце мяняць афарбоўку, бо на гэта таксама патрэбна энэргіі. А чырвоныя пігмэнты (антацыяны) ёсьць і ў летняй лістоце, а праяўляюцца чамусьці толькі ўвосень.

Было высьветлена, што без антацыянаў крона дрэва можа пацярпець ад ультрафіялету. Менавіта гэты пігмэнт адказны за пастаўку пажыўных рэчываў і назапашваньне іх на зіму.

А бачнымі каляровыя пігмэнты антацыяны становяцца толькі з халадамі, якіх не вытрымлівае хлярафіл.

Сёлета было высьветлена, што вырабляць антацыян выгодна расьлінам, якія растуць на беднай азотам і іншымі карыснымі элемэнтамі глебе. Чырвоная лістота абараняе дрэва даўжэй і дазваляе расьцягнуць працэс назапашваньне патрэбных рэчываў на зіму.

Навукоўцы тлумачаць, што чырвоны колер – гэта сыгнал, што дрэву не хапае пажыўных рэчываў, што яно гіне. А жоўты колер лістоты сьведчыць пра нармальны стан расьліны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0779 seconds.