У Drum Ecstasy далучыўся яшчэ адзін зь лепшых бубначоў Беларусі

Свайго новага ўдзельніка Drum Ecstasy прадставілі 3 верасьня на фэстывалі «Можна!» у межах «Аксамітнага сэзону». Гэта быў першы публічны выступ Зьмітра Харытановіча — аднаго зь лепшых беларускіх бубначоў — у складзе Drum Ecstasy.


Drum Ecstasy: «Адзін зь лепшых грае ў "футболцы" нашага "клюба"!»

У новым складзе гурт прыняў удзел у здымках праграмы «Бітва тытанаў», паказ якой пачнецца 19 верасьня на ОНТ.

«Мы запрашалі Зьмітра граць з намі яшчэ ў 1999 годзе, аднак на той час ён быў заняты працай у гурце Hasta La Fillsta. Ужо на першую рэпэтыцыю ён прыйшоў з поўным камплектам нот нашых песень, зьнятых з запісаў у інтэрнэце, вылічвае зьбіўкі, прымушае рэпэтаваць пад мэтраном. Складаецца адчуваньне, што ня ён да нас, а мы да яго прыйшлі:)», — прадстаўляе новага ўдзельніка лідэр Drum Ecstasy Філіп Чмыр.

Зьміцер Харытановіч скончыў эстраднае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры па клясе ўдарных інструмэнтаў. Граў у гуртах: Hasta La Fillsta, Zet, Pomidor/off, Hoha Band, А.Саладуха, Exist, Green Brain Arts Band Inc, GHK Project, Indiga ды іншыя.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.