4 з 5 выпускнікоў універсітэту культуры размяркоўваюць у рэгіёны

Універсітэт культуры збіраецца як мага болей спецыялістаў адпраўляць у рэгіёны. Аб гэтым заявіў толькі што прызначаны рэктар.

«82% нашых выпускнікоў у мінулым годзе былі размеркаваныя ў вобласці ў арганізацыі сацыяльна-культурнай сферы», — заявіў сёння новы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў Юрый Бондар.

Паводле словаў Бондара, які раней займаўся паліталогіяй, у час кіравання ўніверсітэтам ён збіраецца зрабіць асаблівую ўвагу на тое, каб болей выпускнікоў ехалі ў рэгіёны.

Юрыя Бондра даўна клапоціць, на яго думку, недастатковая колькасць выпускнікоў, што адпраўляюцца ў вёску:

«Мы ўсведамляем, што прыярытэтнай задачай для ўніверсітэту сёння з'яўляецца забеспячэнне кадрамі рэгіёнаў. Бо менавіта там іх найбольш бракуе. Пакуль што мы здатныя забяспечыць хіба палову заявак, якія адтуль паступаюць», — наракаў Бондар у інтэрв'ю газеце «Культура».

Таксама будучых супрацоўнікаў культурнай сферы будуць сур’ёзна трэніраваць праз заняткі спортам. Цяпер універсітэт дабудоўвае адмысловы спартова-культурны цэнтр.

Паводле дадзеных прафсаюзу працаўнікоў агра-прамысловага комплексу, пасля размеркавання з вёскі бягуць 56% выпускнікоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0783 seconds.