Гурт «НагУаль» прэзентуе на Generation.by кліп Hakel Jakel



Кліп на песню «Хакель Джакель» быў зняты гуртом НагУаль у канцы 2013 года, а прэзентацыя адбываецца ў апошні дзень зімы.

«Гэты кліп поўны лёгкасці і натуральнасці, народжанай у працэсе інтэнсіўнага мазгавога штурму музыкаў і здымачнай каманды. Асноўнай ідэяй з'яўляецца візуалізацыя ўнутраных перажыванняў музыкаў у працэсе выканання кампазіцыі. Інструменты прэч! На сцэне пластыка і міміка! Музыкі моцна трымаюць сцяг дзяцінства, поўнага недарэчных сітуацый і дуракаваляння. Гульня і танец — алюзія на Палунінскі «Корабль дураков». Як прымусіць цэнтральную нервовую сістэму зрушыцца з месца і здзіўлена закруціцца — чытайце ў пластычных асабовых камбінацыях кожнага ўдзельніка бязмежжа», — так тлумачыць гурт свой новы відэатвор.

Выраз «Хакель Джакель» азначае ўніверсальную творчую сістэму ачышчэння арганізма ад разнастайных забруджванняў з боку стэрэатыпнага ўкладу жыцця.

Аператар-пастаноўшчык: Нюркіна песня, Мантаж & CG: Вячаслаў Багдановіч. Запіс быў выкананы на студыі «Осмас» у Мінску гукарэжысёрам Гарыкам Плевіным.

У пятніцу 21 лютага гурт паказваў свой кліп на жывым канцэрце у Менску. Як гэта адбывалася, а таксама невялікае даследаванне мовы «Нагуаль» — у рэпартажы.


13:02, 28.02.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.1047 seconds.